Ці павераць у Маскве клятвам Лукашэнкі ў вернасці — эфір з Класкоўскім
Аляксандр Класкоўскі / Еўрарадыё
Лукашэнка змушаны апраўдвацца перад Крамлём за дыялог са Злучанымі Штатамі. Увогуле ў яго адрас Масква апошнім часам даслала цэлы каскад папярэджанняў, як праз Службу знешняй выведкі, так і праз прадстаўніцу МЗС Расіі Захараву. Аднак значнасць Беларусі для сябе падкрэслівае не толькі Масква, але і Еўропа. І гэта было пацверджана падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Паўдзельнічаць у якой былі запрошаны як Святлана Ціханоўская, так і Марыя Калеснікава. З іх розным бачаннем ролі Еўропы адносна Беларусі і рэжыму Лукашэнкі.
Што так трыгерыць расійскую эліту, і чаму Лукашэнка ўсё адно паспрабуе захаваць амерыканскі трэк? Пра што сведчаць пагрозы з боку Масквы, і што там з “Арэшнікам”? Чаму для рэжыму абавязкова трэба паказальна пакараць усіх датычных “Справы Гаюна”, і ці варта спадзявацца на спыненне рэпрэсій? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык праекта "Позірк" Аляксандр Класкоўскі ў 14:00.