Ці парадуюць Трампа вынікі перамоў у Жэневе, а Лукашэнку санкцыі Кіева — эфір

Аляксандр Фрыдман

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Украіна працягвае трымаць руку на “пульсе беларускага пытання”, і следам за прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім пра беларускую будучыню выказаўся міністр замежных спраў гэтай краіны Андрэй Сібіга. Па яго словах, украінцы вераць у “еўрапейскую будучыню беларускага народа пасля таго, як ён вызваліцца ад Лукашэнкі”. Таго самага грамадзяніна Беларусі, супраць якога Украіна толькі ў лютым 2026 года ўвяла персанальныя санкцыі за саўдзел у расійскай агрэсіі.

Што мяняе для Лукашэнкі ўнясенне яго ў санкцыйны спіс Украіны, і якой можа быць рэакцыя Мінска? Чаму Кіеў працягвае падвышаць стаўкі і эскаліраваць адносіны з рэжымам Лукашэнкі? Ці магчыма сёння “адарваць” Беларусь ад Расіі, і якія пагрозы нясе адмова ядзерных дзяржаў ад кантролю за распаўсюджаннем ядзернай зброі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.