У Беларусі пачалі звальняць тых, у каго сваякі за мяжой — Белсат

Звальненне, ілюстрацыйнае фота

Звальненне, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Беларусі з'явіўся новы від рэпрэсій. Цяпер пачынаюць звальняць людзей, чые блізкія сваякі жывуць у "несяброўскіх" краінах.

Інфармацыю пра гэта журналісты "Белсата" атрымалі адразу з некалькіх крыніц. На тэлеканале кажуць, што вядомыя ім выпадкі закранаюць самыя розныя рэгіёны і сферы.

Напрыклад, на адным з прадпрыемстваў, што ўваходзіць у сістэму Вайскова-прамысловага камітэту, у студзені 2026 года склалі спісы на звальненне. У іх уключылі больш за дзясятак інжынераў, якія мусяць пакінуць пасады да канца лютага. Прычынай называюць наяўнасць сваякоў ва Украіне ды іншых краінах "несяброўскіх" для афіцыйнага Мінска.

Паведамляецца пра падобныя выпадкі і на прадпрыемствах, не звязаных з ВПК. Пры гэтым ёсць важны нюанс: звальняюць не кожнага працаўніка, хто мае сваякоў за мяжой, а толькі тых, хто займае адказныя і кіраўнічыя пасады.

Пры гэтым працягваюцца палітычныя звальненні і з іншых прычынаў. Так, на падставе пастановаў КДБ дагэтуль скасоўваюць кантракты з тымі, хто ў 2020 годзе падпісаўся за "няправільных" кандыдатаў на выбарах. Пакінуць такіх работнікаў не дазваляюць, "нават тады, калі яны вельмі патрэбныя арганізацыі і кіраўніцтва просіць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.