Зяленскі расказаў, чаго дасягнулі на перамовах у Жэневе
Перамовы ў Жэневе / акаўнт Рустэма Умерава ў Тэлеграме
У Жэневе завяршыўся другі дзень трохбаковых перамоваў у фармаце Украіна — ЗША — РФ па завяршэнні вайны. Прэзідэнт Украіны мяркуе, што бакі дасягнулі прагрэсу ў ваенным кірунку, перадае hromadske.
Уладзімір Зяленскі расказаў журналістам, што абмяркоўваліся два напрамкі — ваенны і палітычны. Паводле яго, усе дэлегацыі былі канструктыўнымі ў дачыненні да ваеннага кірунку. Маніторынг спынення агню, як запэўніў украінскі прэзідэнт, дакладна будзе адбывацца пры ўдзеле амерыканскага боку.
А ў палітычнай частцы значнага прагрэсу дасягнуць не ўдалося. Перамовы былі сканцэнтраваныя на "далікатных пытаннях" па тэрыторыях і ЗАЭС.
"Усход, станцыя і да таго падобнае. Пакуль пазіцыі розныя, таму што перамовы былі няпростымі. Ёсць прагрэс у напрамку ваенным, а ў напрамку палітычным быў дыялог, дамовіліся ісці далей. Такога прагрэсу, як у вайсковым плане, я не пачуў", — канстатаваў Зяленскі.
Амерыканскую дэлегацыю на перамовах узначаліў спецпасланнік па Украіне Стыў Уіткаф, расійскую — Уладзімір Мядзінскі. На чале ўкраінскай дэлегацыі — сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Рустэм Умераў.