Клуб "Пагоня" паказаў свой новы лагатып пасля скандалу ў Літве
Беларускі клуб гуляе ў чэмпіянаце Польшчы ў B-класе, у восьмым дывізіёне / BKS Pahonia Warszawa
Футбольны клуб "Пагоня", створаны беларусамі ў Варшаве, паказаў свой новы лагатып. Стары трапіў у скандальную гісторыю праз падабенства з лагатыпам Федэрацыі футбола Літвы.
Новы герб клуба
Літоўскай федэрацыі футбола было прапанавана ў знак прымірэння арганізаваць таварыскі матч, “які стане сімвалам дружбы і ўзаемнай павагі”. Але футбольныя чыноўнікі не адказалі на гэтую прапанову беларусаў.
Нагадаем, "Пагоня" атрымала права ўдзельнічаць у чэмпіянаце Польшчы, гуляючы толькі беларускімі футбалістамі.
У чэмпіянаце Польшчы ў B‑класе, у восьмым дывізіёне, “Пагоня” ідзе на шостым месцы, сыграўшы дзевяць тураў і маючы чатыры матчы ў запасе.