Жонка Статкевіча расказала, што было перад яго вызваленнем

Мікалай Статкевіч, архіўнае фота

Мікалай Статкевіч, архіўнае фота

Тры тыдні рэанімацыі, кармленне праз трубку. Жонка Мікалая Статкевіча расказала выданню "Новая газета. Европа" пра абставіны, якія прывялі да яго вызвалення.

Увесь час пасля таго, як 11 верасня Статкевіч адмовіўся ад прымусовай дэпартацыі з Беларусі, яго ўтрымлівалі ў калоніі ў Глыбокім. У той самай, з якой яго і вывезлі ў верасні.

"Мікалай сказаў, што яго як з калоніі везлі з мяшком на галаве — так і зваротным шляхам, з мяжы ў калонію, з тым жа мяшком на галаве і сцяжкамі на руках, — расказвае Марына Адамовіч. — Я пісала туды, у калонію. Я за гэтыя месяцы ездзіла туды тройчы. І мне ніхто нічога не сказаў, не даў ніводнага адказу на мае звароты.

Але ён увесь гэты час быў там. А інфаркт у Мікалая здарыўся яшчэ 21 студзеня, і яго ў той жа вечар павезлі ў Мінск. Мікалай кажа, што лекары сапраўды рабілі ўсё магчымае, каб выратаваць яго жыццё: тры тыдні рэанімацыі, кармленне праз трубку".

Пра вызваленне Мікалая Статкевіча стала вядома 19 лютага. Палітыка выпусцілі з-за кратаў па рашэнні Лукашэнкі пасля інсульту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.