Палітвязень Мікалай Статкевіч — на волі

Марына Адамовіч і Мікалай Статкевіч

Марына Адамовіч і Мікалай Статкевіч / фота з сацсетак Марыны Адамовіч

Палітвязень Мікалай Статкевіч выйшаў на волю. Пра гэта паведаміла яго жонка Марына Адамовіч.

Паводле яе, у Статкевіча быў інсульт, але цяпер ён аднаўляецца. Пакуль што ў яго ёсць праблемы з мовай.

69-гадовы Мікалай Статкевіч з'яўляецца кіраўніком сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада". У траўні 2020-га яго затрымалі па справе Сяргея Ціханоўскага і асудзілі на 14 гадоў пазбаўлення волі.

11 верасня 2025-га Статкевіча разам з групай іншых вызваленых палітвязняў спрабавалі прымусова вывезці з Беларусі ў Літву. Аднак ён выйшаў на мяжы, каб застацца на радзіме. Пасля гэтага ўлады адмаўляліся паведаміць яго сям'і, дзе знаходзіцца палітвязень. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.