У Магілёве аўтобус з пасажырамі ўрэзаўся ў дрэва

Аўтааварыя ў Магілёве

Аўтааварыя ў Магілёве / УУС Магілёўскага аблвыканкама

У Магілёве 20 лютага ў аварыю трапіў аўтобус з пасажырамі, паведамляе мясцовая міліцыя.

Здарэнне адбылося на Пушкінскім праспекце. Паводле папярэдняй інфармацыі, 28-гадоваму кіроўцу аўтобуса "МАЗ" падчас руху стала кепска. Аўтобус выехаў з праезнай часткі і ўрэзаўся спярша ў металічную агароджу, а потым — у дрэва.

У салоне было 28 чалавек, ніхто з іх не пацярпеў.

Кіроўцу аказалі медыцынскую дапамогу. На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ, усе абставіны высвятляюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.