Трое замежнікаў учынілі ўзброены напад на прыватны дом пад Мінскам
Пад Смалявічамі ўзброеныя замежнікі напалі на прыватны дом / МУС
16 лютага каля чацвёртай гадзіны раніцы ў прыватным доме ў Смалявіцкім раёне спрацавала трывожная сігналізацыя. На месца выехалі супрацоўнікі Жодзінскага аддзела Дэпартамента аховы атрымалі
Міліцыянты блакавалі дом, у якім былі тры ўзброеныя зламыснікі. Тыя сталі супраціўляцца, міліцыянты выкарыстоўвалі аўтаматычную зброю. Ім удалося затрымаць двух нападнікаў, а трэці са зброяй уцёк. У Жодзіне і Смалявіцкім раёне быў уведзены спецыяльны план па затрыманні ўзброеных злачынцаў. Пасля непрацяглых пошукаў уцекача злавілі на тэрыторыі Смалявіцкага раёну.
Як паведамляе прэс-служба МУС, рабаўнікамі былі замежныя грамадзяне. Аднаму з іх 17 гадоў, дваім — па 18. Краіна іх грамадзянства не называецца.
Адзначаецца, што напад быў заказны. Таму да справы далучылі супрацоўнікаў Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпала.
Трое пацярпелых (ад 1958 да 1962 гадоў нараджэння) дастаўленыя ў бальніцу.