Нарвегія датэрмінова выйграла медальны залік Алімпійскіх гульняў-2026

Алімпіяда-2026

Алімпіяда-2026 / AFP

Нарвегія датэрмінова выйграла медальны залік Алімпійскіх гульняў-2026, піша "Трыбуна".

Нарвежцы апярэджваюць ЗША на 7 залатых узнагарод. У апошні дзень Гульняў тэарэтычна амерыканцы змогуць выйграць усяго 4 залатыя медалі.

Для Нарвегіі гэта чацвёртая запар перамога ў медальным заліку на Алімпіядзе.

Акрамя таго, нарвежцы ўстанавілі рэкорд па колькасці залатых медалёў — у іх 18. Таксама яны ўжо ўстанавілі рэкорд па агульнай колькасці ўзнагарод — 41.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.