Віцэ-прэзідэнта ЗША Джэй Дзі Вэнса асвісталі на адкрыцці Алімпіяды

Джэй Дзі Вэнс на адкрыцці Алімпіяды

Джэй Дзі Вэнс на адкрыцці Алімпіяды / Andreas Rentz / Getty Images

Віцэ-прэзідэнта ЗША Джэй Дзі Вэнса асвісталі на адкрыцці Алімпіяды. Наведвальнікі цырымоніі выразілі сваю незадаволенасць амерыканскай палітыкай, калі палітык разам з жонкай з’явіўся на экранах стадыёна. Калі выяву пераключылі на амерыканскіх спартоўцаў, былі чутны толькі апладысменты.

Сітуацыю ўжо пракаментаваў Дональд Трамп: "Гэта дзіўна, бо ён падабаецца людзям. Ён, шчыра кажучы, знаходзіцца ў іншай краіне. У гэтай краіне [ЗША] яго не асвістваюць".

Зімовыя Алімпійскія гульні адкрыліся ў Італіі, урачыстая цырымонія прайшла ў Мілане на стадыёне "Сан-Сіра". Гульні працягнуцца да 22 лютага, беларускія спартоўцы ўдзельнічаюць у нейтральным статусе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.