13 беларускіх канькабежцаў у нейтральным статусе пазмагаюцца за Алімпіяду
Беларусаў і расіян дапусцілі да кваліфікацыі на зімовую Алімпіяду 2026 года / Getty Images
Міжнародны саюз канькабежцаў (ISU) апублікаваў спіс нейтральных спартсменаў, якія прайшлі праверку і атрымалі шанец удзельнічаць у адборачных спаборніцтвах па фігурным катанні да Алімпіяды-2026 у Італіі.
У гэты спіс увайшлі 13 беларускіх спартсменаў.
Шорт-трэк: Мікіта Мігдалёў і Яна Дамброўская
Танцы на лёдзе: Вікторыя Пласконная і Уладзіслаў Сыцік
Адзiночнае катанне: Вікторыя Сафонава, Анастасія Сідарэнка, Васіль Барахоўскі і Яўген Пузанаў (асноўны склад і рэзерв)
Канькабежны спорт: Ягор Дамарацкі, Яўген Болгаў, Віктар Рудэнка, Марына Зуева і Кацярына Гагіева