Ці пусцяць беларускіх біятланістаў на Гульні-2026? Вось што нам адказалі ў МАК

Там не супраць, але допускам да алімпійскага адбору займаецца Міжнародны саюз біятлона / olympics.com
Міжнародны алімпійскі камітэт абяцае “своечасова” вызначыць дакладныя ўмовы ўдзелу спартсменаў з беларускімі і расійскімі пашпартамі ў зімовых Алімпійскіх гульнях 2026 года. Яны будуць заснаваныя на рэкамендацыях ад сакавіка 2023 года, якія дазволілі ўдзел беларусаў і расіян у Алімпіядзе-2024 у Парыжы — у нейтральным статусе. Такі адказ атрымала Еўрарадыё на запыт пра перспектывы ўдзелу беларускіх біятланістаў у Гульнях-2026.
Адбор на Алімпіяду ў Мілане-Картыне павінен быць завершаны не пазней за 18 студзеня 2026 года. Гэтая дата з’яўляецца крайнім тэрмінам падачы імянных заявак для ўдзелу ў Гульнях.
Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі аб правілах кваліфікацыі ў біятлоне прэс-служба МАК параіла звярнуцца ў Міжнародны саюз біятлона (IBU).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.