Ці возьмуць удзел беларускія біятланісты ў зімовай Алімпіядзе-2026?

Wild card на Алімпіяду немагчыма атрымаць без удзелу ў турнірах пад эгідай IBU / IBU
Міжнародны саюз біятланістаў (IBU) растлумачыў правілы ўдзелу спартоўцаў з Расіі і Беларусі ў зімовай Алімпіядзе 2026 года.
Правілы адбору ўжо зацверджаныя, паведаміў прадстаўнік IBU каналу “Матч ТВ”.
Кожнаму НАК загадзя размеркавалі квоты — колькасць спартсменаў, якіх можна адправіць на Гульні. Яны вызначаліся па выніках Кубка нацый сезону 2024/25.
Калі краіна не атрымала квот [як Беларусь і Расія — Еўрарадыё], яна ўсё яшчэ можа разлічваць на так званыя wild card — спецыяльныя запрашэнні для двух мужчын і дзвюх жанчын.
Аднак атрымаць іх можна толькі да сярэдзіны студзеня 2026 года і толькі пры ўмове ўдзелу ў спаборніцтвах пад эгідай IBU — Кубку свету ці Кубку IBU.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.