Беларускую журналістку ў Кіеве вінавацяць у працы на КДБ

Іна К.

Іна К. / 112.ua

У Кіеве затрымалі журналістку з Беларусі, якая працавала на КДБ. Галоўнае ўпраўленне разведкі (ГУР) Украіны паведаміла, што гэта 35-гадовая жанчына, якая супрацоўнічала з медыя прарасійскага алігарха Віктара Медзведчука, а потым перайшла ў "адно з вядучых медыя". 

Праўда, неўзабаве пасля публікацыі пост быў выдалены.

Пад апісанне, якое дало ГУР, падыходзіць Іна К. Яна скончыла БДЭУ, потым вывучала журналістыку ў ЕГУ. Ва Украіне яна працуе ўжо шмат гадоў. Як паведамлялі ў ГУР, супрацу з КДБ журналістка пачала яшчэ ў 2015-м. З беларускіх медыя яна афіцыйна супрацоўнічала толькі з TUT.by — у 2018-2019 гадах.

Як расказалі Еўрарадыё ў арганізацыі былых сілавікоў BELPOL, Іну К. затрымлівалі ў Беларусі ў кастрычніку 2020-га. Згодна з міліцэйскімі базамі ўсё скончылася прафілактычнай размовай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.