Пра аборты, дэмаграфію і традыцыйныя каштоўнасці — эфір

Ірына Сідорская

Ірына Сідорская / Еўрарадыё

У Беларусі забаранілі рабіць аборты ў прыватных клініках. Адны ўбачылі ў гэтым чарговы крок да таго, каб усталяваць выключны кантроль дзяржавы над яшчэ адной сферай дзейнасці. Але іншыя не выключаюць верагоднасці таго, што на фоне размоў пра неабходнасць павысіць нараджальнасць і заклікаў да беларускіх жанчын мець як мага больш дзяцей рэжым пойдзе на тое, каб увогуле забараніць аборты. А ўжо гэтая тэма забароны выклікала вялікую дыскусію ў сацсетках.

Ці сапраўды справа можа дайсці да поўнай забароны абортаў у Беларусі, і ці мае права дзяржава ўмешвацца ў такія пытанні? Якія пагрозы для жанчын прынясе такое рашэнне, і пры чым тут традыцыйныя каштоўнасці? Якое стаўленне да пытання абортаў у беларскім грамадстве і ці маюць права мужчыны выказвацца па гэтай тэме? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.