Пра кадравыя ратацыі, камунальны калапс і замірэнне з Еўропай — эфір з Лойка
Вольга Лойка / Еўрарадыё
Міністра фінансаў Юрыя Селіверстава перавялі на іншую працу — амбасадарам у Расіі. Магчыма, і правільна, калі тэмы запазычанасці расіян па плацяжах беларускім прадпрыемствам і новых расійскіх крэдытаў сёння найбольш актуальныя. На фоне штогадовых праблем з інфляцыяй. Але наноў узнікае пытанне лавы запасных у рэжыму… Праўда, што там тая лава, калі па швах трашчыць уся камунальная сістэма краіны, пачынаючы са сталіцы. Зіма некалі ж скончыцца, але калі і пры якіх умовах скончыцца пахаладанне ў дачыненнях і гандлі з Еўропай — пытаннечка.
Пра што сведчыць ратацыя Селіверстава з міністра ў амбасадары, і ці ёсць у Пуціна грошы, каб карміць рэжым Лукашэнкі? Ці гатова Еўропа да аднаўлення кантактаў з Лукашэнкам і ці гатова Літва пачаць транзіт беларускага калію праз сваю тэрыторыю? Чаму пачаліся размовы пра камунальны калапс у Беларусі і ці дапаможа яго выправіць транзіт улады ад Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае рэдактарка выдання “План Б”, былая палітзняволеная Вольга Лойка ў 15:00.