Зяленскі заявіў, што ў шпіца Лукашэнкі больш правоў, чым у народа Беларусі
Уладзімір Зяленскі ў Вільніюсе / AP
Уладзімір Зяленскі выступіў з прамовай падчас цырымоніі ўшанавання ўдзельнікаў паўстання 1863–1864 гадоў. Украінскі прэзідэнт не абмінуў ўвагай і Беларусь.
Ён, у прыватнасці, сказаў, што краіна сёння "вымушана існаваць як расійскае генерал-губернатарства".
Па словах Зяленскага, тое, за што змагаўся Кастусь Каліноўскі, застаецца актуальным і для сучаснай Беларусі.
— Сапраўдную незалежнасць беларусам яшчэ трэба здабыць.
— Пакуль, на жаль, белы шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі, — адзначыў Зяленскі.
У 2020 годзе, падкрэсліў ён, у беларусаў быў шанец, аднак "падтрымка беларусаў тады была недастатковай".
— Паўстанне беларусаў павінна было перамагчы ў 2020 годзе, і тады адтуль не было б пагроз. Еўропа і свет павінны былі падтрымаць паўстанны народ, і тады гісторыя была б іншай — больш бяспечнай, — сказаў Зяленскі.
Звяртаючыся да беларусаў, ён падкрэсліў: "Вы з’яўляецеся еўрапейскім народам, які будзе разам з усімі нашымі народамі ў адзінай, свабоднай Еўропе. Еўропе мірнай, моцнай. Вас нельга выкрэсліць".