Стала вядома, пра што дамовіліся Трамп і Зяленскі ў Фларыдзе
Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп / AP Photo
У Фларыдзе прайшлі трохгадзінныя перамовы паміж прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Па іх выніках амерыканскі і ўкраінскі прэзідэнты кажуць пра некалькі тыдняў, пасля якіх параметры мірнага пагаднення будуць бачныя больш выразна, перадае расійская служба BBC.
Трамп назваў перамовы выдатнымі і паведаміў, што бакі ўзгаднілі каля 95% умоў. Праўда, ён прызнаў, што нявырашаным засталося ключавое пытанне — каму будзе належаць Данбас.
Зяленскі пасля перамоваў даў зразумець, што пазіцыя Украіны наконт Данбаса "ясная і адрозніваецца ад расійскай". Аднак ключавым этапам для дасягнення трывалага міру прэзідэнт Украіны назваў гарантыі бяспекі, а не тэрытарыяльнае пытанне. Наконт Данбаса Зяленскі мяркуе, што гэтае пытанне павінна быць вырашанае народам Украіны ці яго абранымі прадстаўнікамі.
Трамп настойваў на чым хутчэйшай здзелцы па тэрыторыях і нават прапанаваў выступіць перад украінскім парламентам. На гэта Зяленскі дыпламатычна адказаў: "Вам заўсёды рады".
Пуцін у размове з Трампам, якая адбылася незадоўга перад сустрэчай з Зяленскім адзначаў, што Расія лічыць пытанне прыналежнасці Данбаса галоўным для сябе.