Як Беларусь можа дапамагаць Расіі абыходзіць украінскую СПА?

Уладзімір Зяленскі, прэзідэнт Украіны

Уладзімір Зяленскі, прэзідэнт Украіны / Офіс Уладзіміра Зяленскага

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Беларусь дапамагае расійскім дронам абыходзіць украінскія сродкі СПА. Еўрарадыё спытала ў беларускага аэравыведчыка з пазыўным Крот, які ваяваў ва Украіне, як гэта можа выглядаць.

Ён выказаў здагадку, што Расія магла размясціць у Беларусі магутныя комплексы РЭБ (радыёэлектроннай барацьбы). Гэтыя комплексы глушаць радыёлакацыйныя станцыі СПА, ствараюць перашкоды каналам сувязі і скажаюць радыёлакацыйную абстаноўку. Гэта зніжае далёкасць, з якой украінскія сродкі могуць выяўляць цэлі, а таксама ўскладняе працэс іх суправаджэння.

"Таксама з тэрыторыі Беларусі можа весціся радыёэлектронная выведка — перахоп сігналаў украінскіх РЛС, вызначэнне частот, рэжымаў працы і размяшчэння СПА. Далей гэтыя дадзеныя могуць выкарыстоўвацца для падаўлення або абыходу сродкаў РЭБ", — патлумачыў Крот.

Наш суразмоўнік не выключае, што гэтыя дзеянні могуць дапаўняцца і працай паветраных комплексаў.

"Гаворка пра самалёты РЭБ і ДРЛА — такі, напрыклад, быў пашкоджаны ў Мачулішчах. Бо чым вышэй радыёгарызонт, тым большы ахоп", — тлумачыць Крот.

Ён дадае, што паўночная частка Украіны — гэта пераважна раўніна, і такі рэльеф толькі палягчае працу з беларускага боку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.