Кірыл Буданаў прыняў прапанову Зяленскага і будзе кіраваць Офісам прэзідэнта

Уладзімір Зяленскі і Кірыл Буданаў

Уладзімір Зяленскі і Кірыл Буданаў

Начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны Кірыл Буданаў пагадзіўся кіраваць Офісам украінскага прэзідэнта. Сёння ранкам стала вядома, што з такой прапановай да яго звярнуўся прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

"Працягваю служыць Украіне. Лічу пасаду кіраўніка Офіса Прэзідэнта яшчэ адной мяжой адказнасці перад краінай. Для мяне гэта гонар і адказнасць — у гістарычны для Украіны момант засяродзіцца на крытычна важных пытаннях стратэгічнай бяспекі нашай краіны. Дзякуй за давер!" — напісаў вайсковец.

Таксама ён падзякаваў за супольную працу сваім калегам-разведчыкам.

Раней гэтую пасаду займаў Андрэй Ярмак, але ён добраахвотна падаў у адстаўку пасля карупцыйнага скандалу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.