Экс-кіраўнік офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак адпраўляецца на фронт

Андрэй Ярмак 

Андрэй Ярмак  / vinrda.gov.ua

Андрэй Ярмак адпраўляецца на фронт. Пра гэта былы кіраўнік офіса прэзідэнта Украіны заявіў у каментары The New York Post.

"Я іду на фронт і гатовы да любых рэпрэсій. Я сумленны і прыстойны чалавек. Прашу прабачэння, але я больш не магу адказваць на вашыя званкі. Я служыў Украіне і быў у Кіеве 24 лютага 2024 года [хутчэй за ўсё, маецца на ўвазе 2022 год. — Еўрарадыё]. Магчыма, мы зноў убачымся. Слава Украіне".

Ярмак не ўдакладніў, калі адправіцца на перадавую.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.