Ці пойдзе "Вольная Беларусь" у кааліцыю з Калеснікавай і Кавалеўскім — эфір

Павел Усаў

Павел Усаў / Еўрарадыё

З Лукашэнкам Еўропе трэба размаўляць. Каб выходзілі на волю людзі, каб краіна выходзіла з ізаляцыі, каб была магчымасць вяртацца на радзіму тым з эмігрантаў, хто гэтага пажадае. Наўзамен трэба прызнаць Лукашэнку ў якасці кіраўніка Беларусі, выказаць яму знакі павагі і — самае галоўнае — зняць накладзеныя на Беларусь санкцыі. І здарыцца ў нас “вяртанне да нармальнасці”. Пра якое кажа Калеснікава. І санкцыі перастануць штурхаць краіну ў адбымкі Расіі. Пра што кажа не адзін год Пазняк.

Ці падзяляе “Вольная Беларусь” тэзісы і тую стратэгію адносна рэжыму Лукашэнкі, якую агучыла Калеснікава? Ці гатовы прадстаўнікі “Вольнай Беларусі” аб’яднацца са штабам Бабарыкі і іншымі прыхільнікамі перамоў з рэжымам? Ці прыслухаецца да іх Еўропа, і ці пачуе іх Мінск? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з сябрам “Вольнай Беларусі”, кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу Паўлам Усавым у 13:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.