Ці зменіць пазіцыя Зяленскага палітыку ЕС адносна Беларусі і Лукашэнкі — эфір
Аркадзь Мошас
Пытанне з Грэнландыяй нібыта вырашылася, але наноў ускладніліся адносіны паміж Трампам і Канадай. Да гэтага часу незразумела, што чакае адносіны паміж ЗША і Еўропай. Не вырашана пытанне Ірана: будзе Трамп умешвацца ў працэсы, што там адбываюцца, альбо ўсё скончыцца гучнымі заявамі і пагрозамі… Такое адчуванне, што на фоне гэтых падзей малазаўважнай становіцца вайна ва Украіне, а тым больш — сітуацыя ў Беларусі. А тут ужо і Зяленскі з Ціханоўскай правялі першую сустрэчу, і наноў узнялася дыскусія пра перамовы і дыялог з рэжымам Лукашэнкі.
Ці сапраўды пытанне прэтэнзій Трампа на Грэнландыю вырашана, і як гэта надалей паўплывае на адносіны паміж ЕС і ЗША? Ці гатова Еўропа сама клапаціцца пра сваю бяспеку, і да чаго прывядзе крытыка ЕС з боку Зяленскага? Чаму Зяленскі звярнуўся да тэмы Беларусі і навошта яму сустрэча з Ціханоўскай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар даследчых праграм па Расіі, Усходняй Еўропе і Еўразіі Фінскага інстытута міжнародных адносін Аркадзь Мошас у 14:00.