22% — на халодную ваду. Як выраслі тарыфы на камунальныя паслугі ў 2026 годзе

Рост цэн на камунальныя паслугі ў Беларусі

Рост цэн на камунальныя паслугі ў Беларусі

Усе камунальныя паслугі, акрамя ацяплення і гарачай вады, падаражэлі ў Беларусі з 1 студзеня 2026 года. Пацяжэлыя жыроўкі беларусы ўбачаць ужо ў лютым. Еўрарадыё падлічыла ў працэнтах, на колькі вырастуць рэальныя выдаткі на камуналку.

Рост тарыфаў на дзясяткі працэнтаў

Цэны на халоднае водазабеспячэнне — яны павялічыліся адразу на 22%. Калі ў 2025 годзе, умоўна, за 2 кубаметры вы б заплацілі 3,70 рубля, то ў 2026-м — ужо амаль 4,6 рубля. Розніца істотная, асабліва пры большым спажыванні.

На 21% вырас тарыф на каналізацыю. У 2025 годзе за 2 "кубы" атрымалася б 3,25 рубля, а ў 2026-м — ужо 3,94 рубля.

Значна падаражэў і вываз смецця: у Мінску ў дамах са смеццеправодам кошт гэтай паслугі вырас на 34,3% (без смеццеправода — на 22,5%), а ў абласцях — на 22,5% у абодвух выпадках.

22% — на холодную воду. На сколько выросли тарифы за коммуналку в 2026 году
Тарыф на каналізацыю падняўся на 21%

Ідзём далей. Тарыф на “тэхнічнае абслугоўванне”, які налічваецца за квадратны метр, павялічыўся адразу на 19,3%. Напрыклад, для кватэры плошчай 50 квадратных метраў у мінулым годзе сума складала 9,66 рубля, а са студзеня гэтага года яна вырасце да 11,52 рубля.

Тарыф на капітальны рамонт павялічыўся на 11%: раней за тую ж 50-метровую кватэру трэба было заплаціць 12,68 рубля, а цяпер давядзецца аддаць 14,12 рубля.

На 18 капеек падаражэла абслугоўванне дамафона — з 1,5 да 1,68 рубля з кватэры.

Падаражэлі і іншыя камунальныя паслугі. У прыватнасці, плата за электраэнергію на агульныя патрэбы дома павялічылася на 7,1%, за абслугоўванне ліфта — на 7,7%, а тарыф на кіраванне агульнай маёмасцю вырас на 12%.

Падаражанне будзе абмежаванае

Нягледзячы на істотны рост у працэнтах, агульнае павелічэнне сумы ў жыроўцы за студзень для стандартнай кватэры плошчай 48 кв. м, у якой жывуць тры чалавекі, абмежавана планкай у 19,37 рубля.

22% — на холодную воду. На сколько выросли тарифы за коммуналку в 2026 году
Тарыфы на ацяпленне і гарачую ваду паднімуцца летам

Кошт цеплазабеспячэння на патрэбы ацяплення і гарачага водазабеспячэння павялічыцца з 27,2323 рубля да 29,2224 рубля за 1 Гкал — тарыфы паднімуць летам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.