Ацяпленне пасля аварыі далі не ўсім мінчукам

Батарэя, ілюстрацыйнае фота

Батарэя, ілюстрацыйнае фота / БЕЛТА

Зранку 20 студзеня многія мінчукі працягвалі скардзіцца на тое, што ім так і не аднавілі падачу цяпла пасля аварыі на цепламагістралі.

Як піша дзяржаўнае выданне "Мінская праўда", такія скаргі паступалі з Фрунзенскага (раён Каменная Горка) і Кастрычніцкага (вуліца Чкалава) раёнаў сталіцы.

Вялікая аварыя на цеплатрасе ў Мінску здарылася 19 студзеня. Без ацяплення засталося больш за тры тысячы дамоў у Кастрычніцкім, Маскоўскім, Савецкім, Фрунзенскім і Цэнтральным раёнах. Увечары таго ж дня міністр энергетыкі Дзяніс Мароз заявіў, што аварыю ліквідавалі, магістраль адрамантавалі, а цеплазабеспячэнне аднавілі ў ільвінай долі дамоў праз часовую схему.

Аднак многія мінчукі скардзяцца, што ацяплення так і няма, хаця падача гарачай вады ўзнавілася.

Зранку 20 студзеня Мінэнерга паведаміла, што рамонтныя работы на цепламагістралі працягваюцца, пашкоджаны ўчастак цеплатрасы дэмантуюць. 

Ацяпленне пасля аварыі далі не ўсім мінчукам

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.