Рускамірскія “манахіні” з Беларусі: навошта яны пішчом лезуць у Еўропу — эфір

Наталля Васілевіч

Наталля Васілевіч

Новы скандал з удзелам так званых манахінь Свята-Елісавецінскага манастыра здарыўся напрыканцы 2025 года. Гэтым разам у Швецыі, куды “прапуцінскія манахіні-шпіёнкі”, як іх назвалі ў шведскіх медыя, прыехалі ў пошуках магчымасці зарабіць на царкоўных кірмашах. Брытанская газета The Telegraph у адмысловым артыкуле распавяла пра тое, як манахіні з Беларусі зарабляюць грошы ў Еўропе, каб потым пералічваць заробленае на падтрымку расійскіх акупантаў ва Украіне.

Чым адметная шведская гісторыя з манашкамі Свята-Елісавецінскага манастыра, і чаму яны так упарта імкнуцца пралезці на еўрапейскія царкоўныя кірмашы? Ці ёсць падставы для абвінавачвання манашак у шпіянажы, і адкуль у беларускага манастыра столькі гандлярак і тавару? Навошта мітрапаліт Веніямін бласлаўляе беларускіх дзяцей на “прарасійскую” экскурсію, і ці будзе Бабарыка маліцца ў царкве ў Берліне? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч у 14:00. Праграма выходзіць у аўторкі, два разы на месяц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.