Пераезд: чым здзівіць беларусаў новы палітычны сезон — эфір з Халезіным

Мікалай Халезін

Мікалай Халезін

Мы ўсе спадзяемся на змены да лепшага ў новым годзе. А ў людзей творчых яшчэ і спадзевы на здзяйсненне творчых задум. Але ад самага пачатку год паказвае, што ён падрыхтаваў для нас шмат новых і нечаканых сюжэтаў, большасць з якіх беларусам наўрад ці спадабаецца.

Якія планы ў Беларускага свабоднага тэатра на 2026 год і чым яшчэ плануе здзівіць Халезін прыхільнікаў сваёй творчасці? Ці варта спадзявацца на працяг перамоў Вашынгтона з Мінскам, і наколькі яны будуць паспяховымі як з пункту гледжання вызвалення палітвязняў, так і спынення рэпрэсій? Што чакае дэмакратычныя сілы, і якой будзе адносна рэжыму Лукашэнкі пазіцыя Еўропы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кавалер ордэна Брытанскай імперыі, арт-дырэктар Беларускага свабоднага тэатра, праграмны дырэктар Creative Politics Hub Мікалай Халезін у 12:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.