Святлана Ціханоўская і яе Офіс пераедуць у Польшчу

Святлана Ціханоўская разам з Франакам Фячоркам і Дзянісам Кучынскім 

Святлана Ціханоўская разам з Франакам Фячоркам і Дзянісам Кучынскім  / прэс-служба Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская і яе Офіс пераедуць у Польшчу. Пра гэта паведамляе AFP са спасылкай на некалькіх чальцоў яе каманды.

Акрамя крыніц з атачэння лідаркі дэмсіл пра гэта ж AFP сказалі і інсайдэры ў МЗС Польшчы. Ціханоўская на гэтым тыдні наведвала Варшаву і сустракалася з прэзідэнтам Каралем Наўроцкім.

Аналагічная інфармацыя з'яўлялася ў медыя напрыканцы 2025-га, але тады дарадца Ціханоўская Франак Вячорка заклікаў усіх "не драматызаваць" і адзначаў, што "пакуль рана гаварыць пра нейкія змены ці пераезд".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.