Сярод высланых палітвязняў аказаўся далёкі сваяк Ціханоўскай

Аляксей Капліч

Аляксей Капліч / кадр з трансляцыі на YouTube-канале Святланы Ціханоўскай

"30 сакавіка мне споўнілася 18 гадоў, а 31 сакавіка я ўжо быў затрыманы ў мінскім Нацыянальным аэрапорце — ехаў абараняць Украіну ў складзе трэцяй штурмавой брыгады".

Пра гэта на прэс-канферэнцыі вызваленых палітвязняў у Вільні расказаў Аляксей Капліч.

Таксама хлопец пацвердзіў, што ён далёкі сваяк Святланы Ціханоўскай, але ў турме на яго гэта ніяк не ўплывала.

Сярод высланых палітвязняў аказаўся далёкі сваяк Ціханоўскай

13 снежня з-за кратаў у Беларусі выпусцілі 123 вязняў, за што Злучаныя Штаты паабяцалі зняць санкцыі з "Беларуськалія". Большую частку беларускіх палітвязняў прымусова вывезлі ва Украіну, адкуль яны потым пераехалі ў Польшчу і Літву. Таксама два чалавекі адправіліся ў Германію — Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.