Марыя Калеснікава і Віктар Бабарыка сустрэліся з кіраўніком МЗС Германіі
Віктар Бабарыка, Ёган Вадэфуль і Марыя Калесніква / x.com/viktar_babaryka
Былыя палітвязні Марыя Калеснікава і Віктар Бабарыка пакінулі Польшчу і накіраваліся ў Германію па запрашэнні нямецкага ўрада. У дарозе яны патэлефанавалі і пагаварылі са Святланай Ціханоўскай. Па прыбыцці яны сустрэліся з кіраўніком Міністэрства замежных спраў Германіі Ёганам Вадэфулем.
У афіцыйным акаўнце міністра ў сацыяльнай сетцы X быў апублікаваны натхняльны допіс.
— Ваша вызваленне пасля шматгадовай палітычнай ізаляцыі ўсяляе надзею. Ваша мужная адданасць свабодзе і дэмакратыі ў Беларусі натхняе многіх у Беларусі і далёка за яе межамі. Яна натхняе і мяне асабіста, — адзначаецца ў афіцыйным акаўнце міністра ў X.
Welcome to 🇩🇪, dear Maria #Kalesnikava and dear Viktar #Babaryka. Your release after years of political imprisonment gives hope. Your courageous commitment to freedom and democracy in Belarus inspires so many there and far beyond - including myself. https://t.co/EoTOqgvtM6
— GermanForeignOffice (@GermanyDiplo) December 19, 2025
У сваю чаргу Віктар і Марыя падзякавалі нямецкаму боку за прыём і падтрымку, адзначылі намаганні ЗША ў пытанні вызвалення палітвязняў і выказалі надзею, што Еўропа больш актыўна далучыцца да гэтага працэсу.
Каманда Віктара Бабарыкі таксама падкрэсліла, што неабходна змяншаць ізаляцыю беларускага грамадства і аднаўляць сувязі з знешнім светам.
Дзякуй @AussenMinDE за падтрымку і прыём. На сустрэчы ў нямецкім МЗС мы таксама падзякавалі ЗША за высілкі ў вызваленні палітвязняў і выказалі надзею, што Еўропа больш актыўны ўключыцца ў гэта працэс
— Виктор Бабарико (@viktar_babaryka) December 19, 2025
Фота: @AuswaertigesAmt pic.twitter.com/mlZXxRx1Lc