Ці патрэбны дэмсілам яшчэ адзін цэнтр сілы і чаго баіцца Лукашэнка — эфір

Роза Турарбекава

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

Лукашэнка ізноў адчуў сябе гульцом на полі вялікай палітыкі. Ён цяпер не проста шаптун Пуціна, а ледзь не кансультант у Трампа, і дае яму парады не толькі як паводзіць сябе з гаспадаром Крамля, але і як ЗША лепш сябе паводзіць у Венесуэле. Пры гэтым самога Лукашэнку не адпускае 2020 год, і ён працягвае змагацца з ворагамі ў выглядзе дэмакратычных сіл. Нават ягоная згода на вызваленне палітвязняў поўная помсты: людзей не проста вызваляюць, а дэпартуюць з краіны, пазбаўляюць іх пашпартоў і гэтак далей. Дый кандыдатаў на вызваленне, выглядае, падбіраюць не выпадкова, як і напрамак для дэпартацыі. 

Якую “вялікую здзелку” па выніку плануюць разыграць Лукашэнка з Трампам і ці варта разлічваць на працяг у выглядзе спынення рэпрэсій? Чаму больш увагі надаецца словам Бабарыкі і Калеснікавай пра Крым і неабходнасць далейшага вызвалення, чым словам Бяляцкага пра працяг вызваленняў і патрабаванні спыніць рэпрэсіі? Ці мусіць Ціханоўская перадаць лідарства Бабарыку і ці патрэбны беларусам яшчэ адзін “цэнтр сілы”? Пра гэта і шмат што іншае разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай у 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.