Кандыдатку біялагічных навук асудзілі "за палітыку"
Рэпрэсіі ў Беларусі / minsknews.by
У Мінскім гарадскім судзе вынеслі прысуд 46‑гадовай кандыдатцы біялагічных навук Кацярыне Каляснёвай, піша "Наша Ніва".
Даследчыцу судзілі па ч. 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса — "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". Гэта можа быць як "справа Гаюна", так і дапамога палітвязням. Кацярына атрымала "хатнюю хімію".
У 2005 годзе яна скончыла аспірантуру Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі Акадэміі навук і засталася працаваць у інстытуце — спачатку як малодшы навуковы супрацоўнік, пасля як старшы навуковы супрацоўнік.
У 2009 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю, у 2011 годзе мела стыпендыю Аляксандра Лукашэнкі для таленавітых маладых навукоўцаў.
З 2015 да 2021 года працавала ў Навукова-практычным цэнтры гігіены.