Беларусь прапанавала Літве ацаніць уздзеянне на прыроду ядзернага магільніку

Беларускі бок запрасіў Літву да ўдзелу ў пытанні будаўніцтва пляцоўкі для ядзерных адходаў

Беларускі бок запрасіў Літву да ўдзелу ў пытанні будаўніцтва пляцоўкі для ядзерных адходаў / myfin.by

Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя Літвы атрымала натыфікацыю ад Беларусі пра запланаванае будаўніцтва пляцоўкі для радыеактыўных адходаў на тэрыторыі Беларусі. У дакуменце Літве прапануецца прыняць удзел у міждзяржаўным працэсе ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, піша Delfi.

Таксама беларускі бок просіць прадставіць заўвагі і прапановы ў сувязі з запланаванай праграмай ацэнкі ўздзеяння гаспадарчай дзейнасці на навакольнае асяроддзе.

Паведамляецца, што мэтай гаспадарчай дзейнасці з’яўляецца забеспячэнне бяспечнага захоўвання радыеактыўных адходаў.

У якасці магчымых месцаў для ажыццяўлення гэтай дзейнасці разглядаюцца Гродзенская, Гомельская і Магілёўская вобласці.

Для гэтых мэт патрабуецца ўчастак плошчай адзін квадратны кіламетр.

Ажыццяўленне гаспадарчай дзейнасці будзе адбывацца паэтапна. Будаўніцтва пляцоўкі запланавана на 2028–2030 гады. Пачатак эксплуатацыі — 2030 год. Тэрмін эксплуатацыі аб’екта — 100 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.