Трэці энергаблок пабудуюць на Астравецкай АЭС

Астравецкая АЭС

Астравецкая АЭС / Euroradio

У Беларусі пабудуюць трэці энергаблок Астравецкай атамнай электрастанцыі, паведаміў намеснік прэм’ер-міністра, былы міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.

Першы энергаблок БелАЭС увялі ў эксплуатацыю ў чэрвені 2021 года, другі — у лістападзе 2023-га.

Каранкевіч таксама паведаміў, што магчымасць пабудаваць у Беларусі другую АЭС усё яшчэ разглядаецца.

"Буде арганізавана работа па даследаванні пляцовак на тэрыторыі Магілёўскай вобласці", — сказаў намеснік прэм’ера.

Паводле яго слоў, АЭС там пабудуюць, калі "спатрэбіцца далейшае задавальненне росту энергаспажывання за кошт атамнай энергетыкі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.