У Беларусі пачалася падрыхтоўка да будаўніцтва трэцяга блока АЭС

Беларуская АЭС

Беларуская АЭС / Еўрарадыё

У Беларусі пачалася падрыхтоўчая праца да будаўніцтва трэцяга энергаблока Астравецкай АЭС. Пра гэта заявіў міністр энергетыкі Дзяніс Мароз. Ён нагадаў, што адпаведнае рашэнне было прынятае на нарадзе ў Лукашэнкі 14 лістапада.

Міністэрства энергетыкі і профільныя дзяржаўныя органы сфармавалі план першачарговых мерапрыемстваў, рыхтуецца пакет міжнародных пагадненняў, якія плануюцца да падпісання з расійскім бокам. З кіраўніцтвам расійскай дзяржкарпарацыі "Расатам" абмяркоўваюцца фінансавыя, тэхналагічныя, арганізацыйныя аспекты па праекце.

Нагадаем, што першы энергаблок Беларускай АЭС увялі ў эксплуатацыю ў чэрвені 2021-га, а другі — у лістападзе 2023 года. Увесці ў дзеянне трэці блок плануецца ў 2035 годзе.

Паралельна вядзецца работа па вывучэнні перспектыў будаўніцтва другой АЭС — у Магілёўскай вобласці.

Таксама супраца з расіянамі працягваецца і ў рамках праекта па ўзвядзенню ў Беларусі пункта пахавання радыеактыўных адкідаў, заявіў міністр. Расійскія эксперты дапамагаюць беларускім калегам рыхтаваць кадры, асвойваць неабходныя кампетэнцыі, весці падрыхтоўку да будаўніцтва гэтага аб'екта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.