Атамны майнінг: якіх вышынь плануе дасянуць рэжым цягам 5 гадоў — эфір

Андрэй Махоўскі

Андрэй Махоўскі / Еўрарадыё

Два памежныя пераходы на мяжы з Польшчай пачалі працу і праз іх паехалі не толькі турысты, але і грузы. Што павялічвае магчымасці таваразвароту Усходу (чытай — Кітая) з Еўрасаюзам. І вяртае Беларусі, хай і не на поўную з-за зачыненай літоўскай мяжы, статус транзітнай краіны. На чым беларускі бюджэт неблага зарабляў заўжды. Але пошукі магчымасцяў для заробку працягваюцца і адным з іх рэжым спадзяецца зрабіць… майнінг. 

Як адкрыццё Польшчай дзвюх пераходаў на мяжы ўплывае на магчымасці беларускага бюджэту зарабляць і колькі губляецца на закрытай мяжы з Літвой? Наколькі рэальныя планы на пяцігодку, якія прадставілі Лукашэнку, і чаму дэлегатам УНС не варта мець нейкага свайго меркавання? Навошта Лукашэнку новая АЭС і што з абяцанымі 150 тысячамі пакістанцаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы "Оптымум" на канале "Беларусы і рынак", эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі ў 15:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.