Інтэрпал і Лукашэнка: як апаненты рэжыму трапляюць у базу вышуку — эфір
Алесь Міхалевіч / Еўрарадыё
Пра пераслед рэжымам Лукашэнкі яго апанентаў і ў Беларусі, і за яе межамі, здавалася б, вядома ўсім. Пра гэта распавядаюць беларускія палітыкі сваім заходнім калегам і партнёрам, праваабаронцы апублічваюць дадзеныя і статыстыку пераследу, СМІ распавядаюць гісторыі ахвяр палітычнага пераследу. Па выніку нават Інтэрпал адмаўляецца ўносіць у свае базы міжнароднага вышуку беларусаў, якіх за палітыку пераследуюць лукашэнкаўскія карнікі. Але часам гэтыя бар’еры атрымліваецца абысці, і той ці іншы беларус трапляе ў непрыемныя сітуацыі з-за таго, што апынуўся ў тых базах Інтэрпала.
Як у рэжыму атрымліваецца ўносіць сваіх палітычных апанентаў у вышук Інтэрпала, і чаму Інтэрпал ідзе на супрацу з сілавікамі Лукашэнкі? Што рабіць, калі на запыт Інтэрпала цябе затрымалі, і як такую сітуацыю папярэдзіць? Ці ёсць змены ў падыходах да дэпартацыі па Дублінскім рэгламенце, і ці ёсць магчымасць вырашыць праблемы з легалізацыяй для палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае адвакат, спецыяліст у галіне міжнародна-прававога супрацоўніцтва па крымінальных справах, доктар сацыяльных навук, кіраўнік адвакацкага бюро "Legal status" Алесь Міхалевіч у 13:00.