Другую беларускай АЭС могуць пабудаваць на пляцоўцы, якую разглядалі для першай

Вунь там, куды паказвае гэты жыхар Магілёўшчыны / Еўрарадыё
Для другой беларускай АЭС разглядаецца тая ж пляцоўка, на якой маглі пабудаваць першую. Яна знаходзіцца ў Магілёўскай вобласці, на поўдзень ад абласнога цэнтра.
Альтэрнатыўны варыянт — прыбудаваць дадатковы энергаблок побач з ужо дзеючай атамнай электрастанцыяй у Астраўцы. Рашэнне пра месца і фармат рэалізацыі праекта чакаецца да канца 2025 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.