Другая беларуская АЭС зможа працаваць на акупаваныя тэрыторыі Украіны

Лукашэнка і Пуцін

Лукашэнка і Пуцін / прэс-служба Лукашэнкі

Другая АЭС у Беларусі зможа забяспечваць электраэнергіяй ўкраінскія тэрыторыі, акупаваныя Расіяй. Пра гэта падчас сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у Маскве 26 верасня заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка прапанаваў дзеля гэтага пабудаваць другую АЭС на ўсходзе Беларусі. Мяркуецца, што, як і першую, узводзіць яе будзе расійская карпарацыя "Расатам".

"Сёння з вамі, калі вы ўхваліце праект пашырэння ці будаўніцтва новай атамнай станцыі, можа быць нават на ўсходзе Беларусі, — з мэтай, калі гэта будзе неабходна, забеспячэння электраэнергіяй усходніх раёнаў (вызваленых) Расіі", — працытаваў словы Лукашэнкі тэлеграм-канал, які вядзе яго прэс-служба.

Першую ў Беларусі АЭС пабудавалі ў Астравецкім раёне на мяжы з Літвой.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.