Сховішча ядзерных адходаў пабудуюць каля мяжы з Літвой — BelPol

Беларуская АЭС

Беларуская АЭС / Еўрарадыё

Сховішча для радыеактыўных адкідаў 3-га і 4-га класаў пабудуюць каля мяжы з Літвой — за 22 кіламетры ад мяжы. Такое рашэнне рэжым Лукашэнкі прыняў у сярэдзіне жніўня 2025 года. Пра гэта паведамляе арганізацыя былых сілавікоў BelPol са спасылкай на ўласныя крыніцы.

"Упершыню пра такія планы мы даведаліся паўтара года таму і з тых часоў паслядоўна адсочвалі тэму. Разглядаліся два ўчасткі: Клімавіцкі раён Магілёўскай вобласці (ля мяжы з РФ) і Астравецкі раён — побач з Астравецкай АЭС, вакол якой не раз гучала міжнародная крытыка", — адзначаюць у BelPol.

Рашэнне было прынятае на карысць Астравеччыны. Паведамляецца, што на праект плануецца вылучыць 941 млн рублёў. Увод сховішча ў эксплуатацыю намечаны на 2030 год. Рэалізацыяй зоймецца дзяржаўнае прадпрыемства "БелРАО".

На сваім сайце BelPol размясціў дакументы па інжынерна-геалагічных даследаваннях пляцовак пад сховішча ядзерных адходаў.

Сховішча ядзерных адходаў пабудуюць каля мяжы з Літвой — BelPol
Пляцоўка пад сховішча ядзерных адходаў / BelPol

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.