Для пахавання радыеактыўных адходаў у Беларусі разглядаюць тры пляцоўкі

Беларуская АЭС

Беларуская АЭС / Euroradio

Для будаўніцтва пункта пахавання радыеактыўных адходаў у Беларусі разглядаюцца тры патэнцыйныя пляцоўкі. Пра гэта расказаў начальнік упраўлення па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі і аб'ектамі ядзернай спадчыны Дзяржатамнагляду Дзмітрый Паўлаў.

Адна з іх — рэгіён размяшчэння самой Беларускай АЭС. Другая — у Палескім дзяржаўным радыяцыйна-экалагічным запаведніку, то бок на ўжо заражаных тэрыторыях.

"Акрамя таго, улічваем перспектывы збудавання іншых ядзерных аб'ектаў, таму разглядаецца магчымасць збудавання пункта пахавання ў Магілёўскай вобласці", — перадае БЕЛТА словы Дзмітрыя Паўлава.

Выбіраць пляцоўку будзе дзяржаўная ўрадавая камісія, у якую ўваходзяць эксперты з розных дзяржаўных органаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.