Стала вядома, якія дрэвы больш не будуць высаджваць у Мінску

Каштан, ілюстрацыйнае фота

Каштан, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Мінску плануюць высаджваць толькі тыя дрэвы, якія вытрымліваюць мясцовую экалогію. Адпаведныя выпрабаванні правяла Акадэмія навук. Пра гэта інфармагенцтву "Мінск-Навіны" заявіў старшыня Мінгарсавета Арцём Цуран.

Сталічныя ўлады вырашылі адмовіцца ад высадкі каштанаў, таполяў і бярозаў, бо яны вельмі кепска прыжываюцца.

"У асноўным высаджваюцца ясень, клён і шэраг іншых дрэў. Менавіта тыя, якія прыжываюцца і вытрымліваюць, што самае галоўнае, солевую і агульнагарадскую нагрузку", — паведаміў Цуран.

Таксама ён сказаў, што пасля завяршэння будаўніцтва трэцяй лініі метро ў парку Дружбы народаў каля плошчы Бангалор правядуць кампенсацыйныя пасадкі раслін — наўзамен тых, што знішчылі пры будаўніцтве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.