Надвор’е напрыканцы гэтага тыдня: начныя завеі і плюсавыя тэмпературы днём

Снег

Снег / 1PROF

Сіноптыкі расказалі, якім будзе надвор’е ў канцы гэтага тыдня.

У пятніцу, 26 снежня, на Беларусь будуць уплываць атмасферныя франты ад цыклону, цэнтр якога будзе змяшчацца з Архангельскай вобласці на Сярэднюю Волгу.

Перакладаем: будзе воблачна з праясненнямі. Начамі і раніцай будзе ісці снег, а ў некаторых раёнах — мокры снег і дождж. Уначы месцамі магчымыя завеі. Днём будзьце ўважлівыя: на дарогах будзе слізка. Тэмпература паветра мінімальная начамі 0…-6°С, па паўднёва-заходніх раёнах -7…-11°С. А днём слупок тэрмометра падымецца да 0…+5°С.

У суботу, 27 снежня, на Беларусь будуць змяшчацца франтальныя раздзелы са Скандынавіі. Таму будзе воблачна, а ноччу з праясненнямі. Днём — мокры снег і дождж. У асобных раёнах слабая галалёдзіца. Вецер днём будзе парывісты. Тэмпература паветра ноччу 0…-5°С, днём -2…+4°С.

У нядзелю, 28 снежня, воблачнае надвор’е захаваецца. Часам будзе ісці снег і мокры снег. У асобных раёнах завеі, слабая галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу -4…+2°С, днём -4…+3°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.