Смог над Мінскам разышоўся

Мінск, ілюстрацыйнае фота

Мінск, ілюстрацыйнае фота / LookByMedia

22 студзеня якасць паветра ў Мінску палепшала, паведамляе Белгідрамет.

Гэтаму паспрыяла ўзмацненне ветру. "Па даных вымярэнняў на аўтаматычных станцыях канцэнтрацыі забруджвальных рэчываў істотна ніжэй за гігіенічныя нарматывы", — паведамляюць метэаролагі.

Пагаршэнне якасці паветра ў сталіцы фіксавалася 20 і 21 студзеня.

Па выніках вымярэнняў на аўтаматычных станцыях перавышэнні нарматываў гранічна дапушчальных па ўтрыманні азоту аксіду былі зафіксаваныя ў пяці кропках горада, па пыле — у адной кропцы горада. Найбольшая колькасць перавышэнняў назіралася ў раёнах вуліц Радыяльная і Ціміразева. У мікрараёне Уручча 20 студзеня зафіксавалі нязначнае перавышэнне сярэднясутачнай нормы (у 1,2 разу) па цвёрдых часціцах, фракцыі памерам да 2,5 мкм (дробнадысперсны пыл).

Пагаршэнне якасці паветра звязвалі з зацішным надвор'ем, праз якое забруджвальныя рэчывы назапашваліся каля зямлі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.