Год жанчын без выбару. У Беларусі забароняць аборты ў прыватных клініках? Эфір
Станіслаў Салавей / t.me/CabinetBelarus/
У Беларусі абмяркоўваюць новыя абмежаванні ў сферы рэпрадуктыўнага здароўя. Міністэрства аховы здароўя прапануе забараніць правядзенне абортаў у прыватных клініках и тлумачыць гэта тым, што там нібыта горш “угаворваюць” жанчын не перарываць цяжарнасць. Гэтыя нормы ўжо ўнесеныя ў праект новага Кодэкса аб ахове здароўя, які з канца 2024 года праходзіць амаль незаўважнае грамадскае абмеркаванне. Паралельна гучаць і іншыя ідэі — напрыклад, скараціць дазволены тэрмін перарывання цяжарнасці па жаданні жанчыны з 12 да 9 тыдняў. Усё гэта адбываецца на фоне абвешчанага Аляксандрам Лукашэнкам Года жанчын.
Чыноўнікі настойваюць: у дзяржаўных медыцынскіх установах перадабортнае кансультаванне “больш эфектыўнае”. Але што менавіта хаваецца за гэтым словам? Клопат пра здароўе, дэмаграфічная палітыка ці чарговы ціск? І да якіх наступстваў прыводзяць такія абмежаванні на практыцы — асабліва калі паглядзець на краіны, дзе забароны ўжо сталі часткай штодзённай рэчаіснасці і змянілі не толькі сістэму аховы здароўя, але і жыццё жанчын.
Пра ўсё гэта ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з гінеколагам Станіславам Салаўём — адным з самых вядомых спецыялістаў свайго профілю, які шмат гадоў працаваў у Беларусі і ўжо некалькі гадоў жыве і працуе ў Польшчы. У краіне, дзе аборты амаль цалкам забароненыя, а наступствы гэтых рашэнняў добра бачныя нават па-за межамі медыцынскіх устаноў.
Эфір пачнецца ў 16:00 па Мінску, задавайце свае пытанні!