Плюсы, мінусы, падводныя камяні: што чакае Офіс Ціханоўскай у Варшаве — эфір

Павал Казанэцкі

Павал Казанэцкі

Лукашэнка заяўляў, што гатовы “аддаць” Польшчы палітвязня Анджэя Пачобута, калі за тым у Мінск прыедзе польскі прэм’ер Радаслаў Сікорскі. Потым казаў, што вызваліць Пачобута, як толькі на беларуска-польскай мяжы запрацуюць два зачыненыя Польшчай памежныя пераходы. У першым выпадку прэм’ер у Мінск не паехаў, у другім — Лукашэнка сваё абяцанне не стрымаў. Але Варшава працягвае кантакты з Мінскам, каб гэта вызваленне ўсё ж адбылося. І раптам з’яўляецца інфармацыя, што з Літвы ў Польшчу збіраецца пераехаць Офіс Святланы Ціханоўскай. Само існаванне якога прыводзіць у шаленства і рэжым, і асабіста Лукашэнку.

Якой можа быць рэакцыя Лукашэнкі на пераезд Офіса Ціханоўскай у Варшаву, і ці не стварае гэта пагрозы для перамоў па вызваленні цікавых Польшчы палітвязняў — Анджэя Пачобута, манаха Гавэла ды іншых? Якія праблемы можа стварыць Мінск, каб адпомсціць Варшаве, і ці гатова Варшава супрацьстаяць гэтай незадаволенасці? Ці пойдзе Польшча на тое, каб забяспечыць Ціханоўскай “прэзідэнцкі” прыём, і што гэты пераезд мяняе для дэмсіл і беларускай дыяспары ў Польшчы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае польскі палітолаг, сябра Асацыяцыі “Усходнееўрапейскі дэмакратычны цэнтр” Павал Казанэцкі ў 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.