У Беларусі абмяжуюць хуткасць мабільнага інтэрнэту для некаторых абанентаў
Мабільнік, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У Беларусі вырашылі абмежаваць хуткасць мабільнага інтэрнэту. Але толькі для тых, хто выкарыстоўвае больш за 30 Гб у месяц на безлімітных тарыфах.
После вычэрпвання гэтага ліміту хуткасць мусіць знізіцца да 1 Мб/с. Адпаведную пастанову Мінсувязі апублікавалі 22 студзеня.
У той жа час аператарам мабільнай сувязі дазволілі за грошы прапаноўваць дадатковыя аб’ёмы інтэрнэт-трафіку.
Як вынікае з пастановы ведамства, дакумент ухвалілі 22 снежня 2025 года, а ўводзіць абмежаванні будуць з 22 лютага 2026 года.
Новыя патрабаванні ў Міністэрстве сувязі растлумачылі "перагрузкай сетак", што вядзе да пагаршэння якасці паслуг.
"Цяпер фіксуецца значнае спажыванне рэсурсаў сетак сотавай сувязі асобнымі абанентамі, што адмоўна адбіваецца на якасці паслуг сотавай сувязі ў цэлым для большасці звычайных абанентаў, якія адзначаюць нізкія хуткасці перадачы даных у сетках сотавай сувязі", — заявілі ў ведамстве.