На час працы УНС абмяжуюць доступ да беларускіх сайтаў з-за мяжы
У Беларусі абмяжуюць замежны трафік / pixabay.com
На час працы Усебеларускага народнага сходу хостынг-правайдары абмяжуюць доступ з-за мяжы да беларускіх сайтаў. Адпаведнае распараджэнне даў Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Лукашэнку, які адказвае за кібербяспеку.
Абмежаванні ўведзеныя да 23:59 19 снежня 2025 года.
У HostFly адзначаюць, што праца рэсурсаў унутры краіны застанецца без зменаў. Аднак могуць адбывацца збоі ў праектах, інтэграваных з іншымі платформамі.
Віртуальны хостынг унутры краіны ды іншыя сэрвісы будуць працаваць у штатным рэжыме, запэўніваюць у HB.by.