Аператараў у Беларусі будуць штрафаваць за павольны інтэрнэт

Інтэрнэт, ілюстрацыйнае фота

Інтэрнэт, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Апошні год у Беларусі сталі часцей скардзіцца на інтэрнэт. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ заявіў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Павел Ткач. Ён звязаў гэта з тым, што вырасла нагрузка на сетку. Усё пачалося падчас пандэміі, калі многія пачалі працаваць дыстанцыйна, у тым ліку і з вёсак.

Чыноўнік нагадаў, што ўказ №335 абавязвае аператараў рэінвеставаць частку прыбытку ў развіццё сетак. Таму ў Міністэрстве сувязі вызначылі нормы якасці па хуткасці інтэрнэту.

"З 1 студзеня, калі па выніках вымярэнняў будзе вызначана, што якасць аказання паслуг нездавальняючая, не адпавядае вызначаным патрабаванням, аператары будуць несці адказнасць, у тым ліку штрафавацца", — паведаміў намеснік міністра.

Каб палепшыць інтэрнэт за горадам, павялічваюць колькасць базавых станцый: цяпер іх будуць ставіць амаль удвая хутчэй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.